25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славянску аднавіліся баі

1
У Славянску аднавіліся баі

Раніцай панядзелка пачаліся баявыя дзеянні ля тэлевізійнай вышкі ў Славянску.

Пра гэта паведамляе ТСН.

Інфармацыю пра ўзброены канфлікт пацвярджаюць карэспандэнты СМІ, аднак пакуль што няма правераных дадзеных пра параненых ці загінулых падчас стральбы.

У сацсетках карыстальнікі пішуць пра мінімум аднаго загінулага з боку сепаратыстаў і некалькіх параненых.

Ноч у Славянску прайшла даволі спакойна, але на двух блокпостах адбыліся невялікія перастрэлкі.

Нагадаем, украінскія сілавікі пачалі антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску Данецкай вобласці раніцай пятніцы, 2 траўня. За першыя гадзіны АТА сілавікі ўзялі пад кантроль большую частку Славянска. Падчас аперацыі тэрарысты збілі ваенныя верталёты.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, у Славянску загінула двое ўкраінскіх вайскоўцаў.

Увечары 2 траўня АТА ў Славянску была прыпыненая ў сувязі з перамовамі аб вызваленні закладнікаў з АБСЕ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках