19 красавiка 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы інфармуюць ААН пра прэвентыўныя затрыманні напярэдадні ЧС

5
Праваабаронцы інфармуюць ААН пра прэвентыўныя затрыманні напярэдадні ЧС

Апазіцыянераў арыштоўваюць па надуманых абвінавачваннях перад ЧС па хакеі ў Менску.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» праінфармаваў Рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН пра прэвентыўныя затрыманні грамадзян Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014.

Як правіла, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаванах і аднатыпных абвінавачваннях - «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Суды ж аднабакова і фармальна ставяцца да разгляду адміністрацыйных спраў, выкарыстоўваюць прэзумпцыю даверу да супрацоўнікаў міліцыі і не надаюць значэнне доказам абароны.

Такія факты затрыманняў праваабарончыя арганізацыі неаднаразова ацэньвалі як беспадстаўныя і палітычна матываваныя.

Па стане на 4 траўня пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца: Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юрый Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карноў, Аляксандр Курбаскін, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў.

Нагадаем, учора на волю выйшаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які 12 сутак трымаў галадоўку ў турме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках