20 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рускі марш не ўзгоднены з менскімі ўладамі

36
Рускі марш не ўзгоднены з менскімі ўладамі

Менская міліцыя і менскія гарадскія ўлады не атрымлівалі заяўку ад расейскіх заўзятараў, якія мелі намер правесці шэсце ў цэнтры Менска 9 траўня.

"Заяўку на правядзенне такога шэсця ніхто не падаваў. Таму няма прадмета для размовы", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак інфармаваная крыніца, блізкая да аргкамітэта па правядзенні святочных мерапрыемстваў у Менску.

Як паведамлялася, на мінулым тыдні першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі заявіў журналістам у Менску, што заўзятарам зборнай Расеі, якія хочуць арганізавана прайсці па вуліцах Менска 9 траўня - у дзень адкрыцця ЧС па хакеі з шайбай, трэба ўзгадніць гэта пытанне з МУС Беларусі.

"На любое шэсце трэба атрымаць дазвол. Гэта пытанне ляжыць у кампетэнцыі МУС і ўпраўлення ідэалогіі Менгарвыканкама", - сказаў ён.

Раней заўзятары зборнай Расеі заявілі пра свой намер у дзень адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, які супадае з Днём Перамогі, прайсці арганізаванай калонай па вуліцах беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках