20 красавiка 2024, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Адэса паказала, як умее супраціўляцца пуцінскім акупантам

4
Юрый Хашчавацкі: Адэса паказала, як умее супраціўляцца пуцінскім акупантам

Расейскія тэрарысты разумеюць толькі мову сілы.

Пра гэта заявіў вядомы беларускі рэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы сайту charter97.org сутыкненні ў Адэсе.

«Адэсіты далі адпор пуцінскім акупантам, пра што я папярэджваў. Яны пачалі вытвараць тое ж самае, што вытвараюць у Данецкай вобласці, а Адэса паказала тое, як яна ўмее супраціўляцца гэтаму. Шчыра кажучы, я проста апладырую адэсітам. Так, там шмат загінулых, але іншага варыянту дзеянняў у дачыненні да расейскіх тэрарыстаў не існуе», - лічыць ён.

Па словах рэжысёра, «нягледзячы на тое, што Адэса ў сваёй большасці з'яўляецца рускамоўным горадам, яе жыхары паказалі, што яны за адзінства Украіны».

«Самае страшнае ў тым, што напад і забойства прыхільнікаў адзінай Украіны адбывалася пад прыкрыццём супрацоўнікаў міліцыі. Нападнікі стралялі з аўтаматаў і пісталетаў, і ўсяму гэтаму ёсць сведчанні. Таму людзі, шакаваныя, абражаныя і раззлаваныя такім нападам, пайшлі да дома прафсаюзаў. Дарэчы, я тэлефанаваў у Адэсу сваім сябрам, і яны пацвердзілі, што ўсё было менавіта так», - дадаў Юрый Хашчавацкі.

Нагадаем, 2 траўня памагатыя тэрарыстаў у Адэсе з агнястрэльнай зброяй напалі на марш футбольных ультрас у падтрымку адзінства Украіны і адкрылі стральбу. Пазней праўкраінскія актывісты знеслі лагер Антымайдана, завязалася бойка падчас якой абодва бакі закідвалі адзін аднаго «кактэйлямі Молатава». Пасля гэтага адбыўся пажар у доме прафсаюзаў. Па апошніх дадзеных, у выніку загінулі 46 чалавек. Учора ў выніку новых беспарадкаў у Адэсе удзельнікаў падзей 2 траўня адпусцілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках