19 красавiка 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Russia Unites»: Ніхто не можа забараніць нам уліцца ў калону з менчукамі

110
«Russia Unites»: Ніхто не можа забараніць нам уліцца ў калону з менчукамі

У Менск плануюць прыехаць некалькі тысяч расейскіх заўзятараў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Клуба заўзятараў «Russia Unites» Эдуард Латыпаў.

5 траўня ў інтэрв'ю БелаПАН Латыпаў удакладніў, што рэакцыя Менгарвыканкама на жаданне расейскіх заўзятараў прайсці па цэнтры Менска пакуль невядомая. Паводле яго слоў, клуб накіраваў да менскіх уладаў ліст, у якім паведамляецца пра намеры расейскіх заўзятараў удзельнічаць у святкаванні Дня Перамогі ў Менску. «Ніхто не забараняў і, само сабой, не можа забараніць заўзятарам уліцца ў калону з менчукамі. Калі вы прыедзеце ў Маскву і захочаце паўдзельнічаць у свяце, вы ж не будзеце пытацца дазволу Крамля», - сказаў Латыпаў.

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў: гаворка не ідзе пра правядзенне маршу або шэсця.

Паводле інфармацыі Латыпава, у Менск плануюць прыехаць некалькі тысяч расейскіх заўзятараў.

Сайт клуба Russia Unites таксама паведамляе пра адкрыццё 9 траўня ў менскім клубе «Авертайм» Дома заўзятара зборнай Расеі. Там будуць праводзіцца шоў-прагляды ўсіх матчаў з удзелам расейскай зборнай і іншых ключавых гульняў чэмпіянату, сустрэчы заўзятараў з хакеістамі, аўтограф-сесіі, спаборніцтвы паміж хакейнымі заўзятарамі розных краін, плануецца адкрыццё выставы хакейных рарытэтаў «60 гадоў нашых перамог». Дом заўзятара будзе працаваць як мінімум да 22 траўня - дня чвэрцьфіналаў.

Нагадаем, менская міліцыя і менскія гарадскія ўлады заявілі, што не атрымлівалі заяўку ад расейскіх заўзятараў, якія мелі намер удзельнічаць у шэсці ў цэнтры Менска 9 траўня.

Фота: olymps.ru

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках