20 красавiка 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту прафсаюза РЭП з Мазыра не падоўжылі працоўны кантракт

3
Актывісту прафсаюза РЭП з Мазыра не падоўжылі працоўны кантракт

Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП з Мазыра Павел Наздра атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт з ім не будзе падоўжаны «ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння».

Актывіст працаваў электраманцёрам у ЖЭУ па працоўным кантракце з 2010 года, тэрмінам на чатыры гады, піша ПЦ «Вясна».

«Па працоўнай дзейнасці да мяне не было ніякіх прэтэнзій або заўваг. Мяне шанавалі як спецыяліста. Прычым цяпер у ЖЭУ не застанецца электрыкаў, наколькі я ведаю. Тое, што мне не падоўжылі кантракт, я звязваю са сваёй грамадскай дзейнасцю, таму што праблемы з кіраўніцтвам у мяне пачаліся ў мінулым годзе менавіта з-за стварэння структурнага падраздзялення незалежнага прафсаюза», - лічыць Павел Наздра.

Прадузятае стаўленне з боку кіраўніцтва пачалося, як адзначае актывіст, з восені 2013 года. «Але пасля публікацый у СМІ мне кіраўніцтва абяцала, што з працы мяне не звольняць, хоць да гэтага неаднаразова пагражалі, шукаючы розныя падставы», - дадаў актывіст прафсаюза. Цяпер ён будзе шукаць новую працу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках