29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна з-за пошлін на нафту

18
Леанід Заіка: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна з-за пошлін на нафту

Беларускі кіраўнік зразумеў, што адмена экспартных пошлін на расейскую нафту яму не свеціць.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы скаргі Лукашэнкі на няроўныя ўмовы ў ЕЭС.

«Ніякіх выключэнняў і абмежаванняў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза сапраўды быць не павінна. Усе тавары ўнутры яго павінны перамяшчацца свабодна. Гэта значыць, што кавалак сала, выраблены ў Брэсце, без усялякіх выключэнняў і дададзеных велічынь можа свабодна прадавацца, напрыклад, у Бірабіджане або Самары. Гэтак жа і расейскі аўтамабіль, выраблены ў Тальяці, можа спакойна прадавацца ў Менску. Гэта тычыцца абсалютна ўсіх тавараў, у тым ліку і энергарэсурсаў. Таму Лукашэнка ўзяў гэтыя аргументы і прывёў Пуціну», - адзначыў аналітык.

Пры гэтым эксперт падкрэсліў, што экспартныя пошліны на нафту - поўнае глупства.

«Для таго, каб адбіраць манапольную рэнту, якая атрымліваецца пры здабычы нафты, трэба ўводзіць рэнтавыя плацяжы, а не экспартныя пошліны, на адмене якіх Лукашэнка б зарабіў да 6-7 мільярдаў даляраў. Але Пуцін трымае яго за дурня, а той, як казаў Шцірліц, не хоча, каб яго трымалі за дурня, як у старым польскім прэферансе. Таму Лукашэнка пакрыўдзіўся на крамлёўскага кіраўніка з-за экспартных пошлін і паскардзіўся на няроўныя ўмовы ў ЕЭС», - мяркуе эканаміст.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках