19 красавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічныя клінікі адхрышчваюцца ад скандалу ў Instagram

5
Сталічныя клінікі адхрышчваюцца ад скандалу ў Instagram

Па факце публікацый у Instagram фатаграфій з радзільнай залы адной з клінічных бальніц праведзеная праверка.

"Была праведзеная праверка, ніхто з прадстаўнікоў менскіх клінічных бальніц не пазнаў на фотаздымках ні сваіх аперацыйных, ні дзяўчыну, якая рабіла фатаграфіі", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" інфармаваная крыніца ў медыцынскіх колах.

Разам з тым, па словах суразмоўцы агенцтва, "ёсць папярэдняя інфармацыя, што гэта клініка, якая апынулася ў цэнтры скандалу, размешчаная не ў Менску, а за межамі беларускай сталіцы".

Нагадаем, скандал пачаўся пасля таго, як на расейскіх рэсурсах сталі актыўна абмяркоўваць акаўнт беларускай медсястры ў Instagram, якая размясціла непрыкрыты, у літаральным сэнсе слова, здымак парадзіхі. У расейскіх выданнях з'явілася паведамленне, што фатаграфіі, на якіх паказаныя роды ў досыць анатамічным ракурсе, былі зробленыя ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Менска.

Між тым, галоўная медыцынская сястра БСПМ Святлана Балабока абвергла інфармацыю аб тым, што скандальныя фота з аперацыйных, якія з'явіліся ў сацсетках, зробленыя ў іх бальніцы. "У нас няма радзільнага аддзялення, і няма гінекалагічнага аддзялення. Аперацыі, паказаныя на фота, у нас не ажыццяўляюцца. Так што такое ў нас адбыцца не магло", - заявіла яна. "Што тычыцца фатаграфій самой дзяўчыны - то такога медработніка ў нашай бальніцы няма. Паказаная на фота маладая жанчына ў нашай бальніцы ніколі не працавала. А тое, што фота галоўнага ўваходу ў нашу бальніцу размешчана на гэтай інтэрнэт-старонцы, нейкая памылка", - падкрэсліла галоўная медыцынская сястра БСПМ.

Між тым, шэраг беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што парадзіха, паказаная на фатаграфіі, апазнала сябе і яе сям'я вырашае пытанне аб падачы ў суд пазову аб парушэнні медычнай таямніцы і ўмяшанні ў прыватнае жыццё.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках