24 красавiка 2024, Серада, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод захопнікаў Славянска - баевікі з Чачні?

9
Сярод захопнікаў Славянска - баевікі з Чачні?

Каля двух гадзін таму бой за Славянск стаў больш жорсткім.

Пра гэта паведамляе мясцовы сайт 62.ua.

Па словах карэспандэнта выдання, баевікі маюць у сваім распараджэнні БТРы і БМП, узброеныя вінтоўкамі СВД, мінамётамі і РПГ. Сёння днём сярод тэрарыстаў былі заўважаныя чачэнскія баевікі.

Таксама паведамляецца, што ў цяперашні час усе дарогі да Славянска перакрытыя. Мірнае насельніцтва не пускаюць у горад. Абстаноўка трывожная. Гудуць сірэны, б'юць званы. І пастаянна гучаць стрэлы.

Акрамя гэтага, паведамляецца, што тэрарысты ў Славянску адкрылі агонь па аўтобусе, у якім былі параненыя ўкраінскай арміі. У выніку адзін чалавек загінуў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках