29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ІнтэрПэйБанк» спыняе абслугоўванне плацежных картак

2
«ІнтэрПэйБанк» спыняе абслугоўванне плацежных картак

«ІнтэрПэйБанк» з 16 траўня спыняе абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак і блакуе іх.

Распарадзіцца астаткам грашовых сродкаў і закрыць рахункі кліенты змогуць да 16 лістапада 2014 года.

Звязана гэта з часовай забаронай на прыцягненне сродкаў фізічных асоб на рахункі і дэпазіты, якая дзейнічае для банка з лютага 2014 года, піша «Інтэрфакс».

З 3 лютага 2014 года Нацбанк прыпыніў на 1 год дзеянне ліцэнзіі «ІнтэрПэйБанка» на прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб, якія не з'яўляюцца ІП, на рахункі і дэпазіты. Рашэнне было прынята ў сувязі з невыкананнем банкам шэрагу патрабаванняў заканадаўства.

Раней банк называўся «Крэдэксбанк». У студзені 2013 года быў пераназваны ў «ІнтэрПэйБанк» з-за санкцый ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках