28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў цэнтры Менска: Лукашэнка, усіх не пасадзіш!

19

Вечарам 4 траўня нацболы правялі акцыю прымеркаваную да адкрыцця ЧС у хакеі.

На паркане ля галоўнага ўваходу ў Парк Чалюскінцаў нацболы павесілі расцяжку «Усіх не пасадзіш!» з фатаграфіяй Лукашэнкі, а таксама раскідалі тэматычныя ўлёткі супраць пераследу беларускіх грамадскіх актывістаў.

Пра гэта актывісты паведамілі сайту charter97.org.

«Самая мэта акцыі - звярнуць увагу абывацеляў на рэпрэсіі супраць грамадскіх і апазіцыйных актывістаў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя ў краіне наглядна дэманструе, што дзеля прыгожай выявы, дабрабыту замежных грамадзян і дзеля асабістых прыхамацяў Лукашэнкі ўлады ахвочыя пераступіць правы і вольнасці сваіх грамадзян. У той час як кошты растуць, а заробкі заставацца ранейшымі, Лукашэнка гуляе ў сваю любімую гульню, за якую ўжо цяпер расплачваецца просты беларускі народ і ў першую чаргу грамадскія актывісты. Мы рашуча супраць беларускай рэпрэсіўнай машыны ўлады і правасуддзя і патрабуем спыніць пераследу грамадскіх актывістаў паводле палітычных матываў», - адзначылі актывісты.

На шчасце, ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках