20 красавiка 2024, Субота, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя фанаты сарвалі сходку рускіх неафашыстаў у Менску

65

Фанаты футбольнага клуба «Партызан» сарвалі цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў псеўдаспартыўнага турніру.

Пра гэта паведамляецца на старонцы заўзятараў ФК «Партызан» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

3 траўня, у суботу ў Менску праходзіў 4-ы па ліку турнір «Славянскі волат» па «рускім жыме» на прызы афіцыйна дзеючага ў Беларусі Маладзёжнага сацыяльна-культурнага грамадскага аб'яднання «Русь маладая» (РУМАЛ) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Узначальвае РУМАЛ нейкі Сяргей Лушч.

Актывісты РУМАЛа вырашылі не выпрабоўваць лёс і ўцяклі.

«Русічы» апынуліся занадта баязлівымі нават для таго, каб весці з намі дыялог, аддаўшы перавагу адвярнуцца і хутчэй уцячы з залы замест таго, каб заступіцца за сваіх таварышаў, якім «пашанцавала» стаць асноўнымі адказчыкамі», - паведамляецца на старонцы заўзятараў «Партызана».

«Сфатаграфаваўшыся каля кінутага банэра ў якасці доказу і не дакрануўшыся да яго і пальцам, мы сышлі з гэтага мерапрыемства. Праводзіць нас застаўся самотны Сяргей Лушч, пакінуты ўсімі сваімі прыхільнікамі», - пішуць фанаты беларускага футбольнага клуба.

Каб зразумець, што на самой справе ўяўляе сабой арганізацыя РУМАЛ, дастаткова паглядзець альбомы яе прыхільнікаў і актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў арганізацыі.

Так, адзін з апекуноў турніру святар прыходу ў п. Гатава Канстанцін Бурыкін з'яўляўся прыхільнікам неанацысцкай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства.

Удзельнікі турніру «Славянскі волат» 3 траўня 2014 года:

А гэта фота тых жа людзей з сацыяльных сетак:

Яшчэ некалькі фота ўдзельнікаў спаборніцтваў:

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках