25 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюз работнікаў «Нафтана» падаў у суд на Наваполацкі гарвыканкам

1
Прафсаюз работнікаў «Нафтана» падаў у суд на Наваполацкі гарвыканкам

2 траўня пяршоўка Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) работнікаў ААТ «Нафтан» падала пазоў у суд на Наваполацкі гарвыканкам.

Пра гэта паведаміў praca-by.info лідар арганізацыі Іван Святоха.

Адзінае патрабаванне да ўладаў - адмяніць рашэнне аб ануляванні рэгістрацыі дадатковага пагаднення пяршоўкі БНП аб далучэнні да калектыўнай дамовы.

Раней прадстаўнікі незалежнага прафсаюза падалі скаргу на дзеянні гарвыканкама ў Віцебскі аблвыканкам. Але адтуль, як заявіў praca-by.info Іван Святоха, прыйшла «чыстай вады адпіска».

- Адказ ні пра што, там лухта напісана. Маўляў, гарвыканкам паступіў правільна, таму што наша арганізацыя павінна была ўзгадніць дадатковае пагадненне з дзяржпрафсаюзам. Напісалі таксама, што мы ўносім змяненні ў калектыўную дамову, хоць ніякіх змяненняў мы не ўносілі! Карацей, поўная туфта, чыстай вады адпіска, - адзначыў суразмоўца. - Мы прытрымліваемся ранейшай пазіцыі: рэгістрацыю ў гарвыканкаме адмянілі неправамерна. Дадатковае пагадненне, заключанае з наймальнікам, мы ўзгадняць з Белхімпрафсаюзам не абавязаныя. Нідзе такога палажэння няма!

Калі адбудзецца судовае пасяджэнне пакуль не вядома. Але Іван Святоха адзначае, што БНП будзе да канца змагацца за аднаўленне справядлівасці.

- Праўда на ўсе 100% на нашым баку. Але як павернецца справа ў судзе... Мы ж ведаем, як у нас усё робіцца. Гэта не апошняя інстанцыя, ёсць абласны і рэспубліканскі суды, ёсць арбітраж, ёсць Міжнародная арганізацыя працы. Мы пойдзем да канца, мы не спынімся. Закрануты гонар прафсаюза, колькі можна нас нахіляць?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках