20 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбол Палякоў затрыманы ў Менску

4
Нацбол Палякоў затрыманы ў Менску

У Менску затрыманы актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Аляксандр Палякоў.

Аляксандра Палякова затрымалі 6 траўня, калі ён выходзіў з дому і даставілі ва УУС Заводскага раёна Менска, піша БелаПАН.

Некалькі гадзін таму стала вядома, што нацболаў Змітра Паліенку, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша выклікаюць у міліцыю. З раніцы 6 траўня каля дзвярэй кватэр, дзе яны жывуць, "дзяжураць міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным, яны перыядычна звоняць у дамафон і дзвярны званок, патрабуюць у актывістаў прайсці з імі ў аддзяленне міліцыі", паведаміла прэс-служба руху.

"Такая актыўнасць праваахоўнікаў звязаная з нядаўняй акцыяй супраць палітычна матываваных пераследаў", - перакананыя ў аргкамітэце.

Нагадаем, што 4 траўня нацболы правялі ў Менску акцыю, прымеркаваную да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі. Ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў яны павесілі расцяжку з сімвалічнай фатаграфіяй Лукашэнкі ў цэнтры і надпісам "Усіх не пасадзіш!". Актывісты руху таксама распаўсюдзілі ў парку вялікую колькасць тэматычных улётак, якія растлумачваюць сутнасць акцыі.

"Гэтай акцыяй актывісты хочуць прыцягнуць увагу грамадзян, уладаў і замежных турыстаў да вострай праблемы палітычна матываваных рэпрэсій супраць грамадскіх і апазіцыйных актывістаў Беларусі. У тым ліку да так званых прэвентыўных арыштаў, калі іншадумцаў ізалююць па фальшывых абвінавачваннях на час дзяржаўных святаў і іншых мерапрыемстваў толькі за іншае меркаванне, адрознае ад меркавання прэзідэнта, з нагоды грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне", - гаварылася ў паведамленні нацболаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках