29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмшчыкі Акрэсціна здзекваюцца з арыштаванага афрыканца

20
Турэмшчыкі Акрэсціна здзекваюцца з арыштаванага афрыканца

Мужчыну, які не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, ставілі на «ластаўку».

Цемнаскуры грамадзянін, верагодна, адной з афрыканскіх дзяржаў, доўгі час знаходзіцца ў турме на Акрэсціна, піша ПЦ «Вясна».

Ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара. Праваабаронцам пра гэта распавёў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які незадоўга да гэтага вызваліўся з-пад адміністрацыйнага арышту і прабыў у адной камеры з затрыманым 12 дзён:

«На другі дзень майго знаходжання ў ЦІПе, 23 красавіка, мяне перавялі ў камеру-двойку №37 (на дваіх), дзе сядзеў цемнаскуры чалавек, імя яго Патрык. Прозвішча было цяжка зразумець, але пачынаецца яно на літару М. Ён зусім не гаворыць ні па-руску, ні па-англійску.

Супрацоўнікі Цэнтра, звяртаючыся да яго, некалькі разоў прамаўлялі слова «Конга», аднак невядома, ці сапраўды гэта яго краіна».

Са слоў Вінярскага таксама вядома, што Патрык адмаўляецца ад вячэры, а на абед бярэ толькі суп. Верагодна, затрыманы чакае дэпартацыі на радзіму, ці нейкіх даведак з амбасады, аднак па-першае, гэта даволі доўгі працэс, а па-другое, хутчэй за ўсё, амбасады яго краіны ў Беларусі няма.

«2 траўня Патрык адмовіўся заходзіць у камеру пасля ранішняй паверкі, - працягвае Максім Вінярскі. - Яго паспрабавалі ўвесці з прымяненнем фізічнай сілы, ён пратэставаў і паўтараў слова «амбасада». Пасля незразумелай слоўнай сваркі, супрацоўнікі міліцыі павалілі яго ў калідоры на падлогу, а мяне запхнулі ў камеру, каб не перашкаджаў, і зачынілі дзверы. Далейшыя падзеі я назіраў праз шчыліну ў «кармушцы». Патрыку закруцілі рукі за спіну і надзелі кайданкі. Затым ногі са спіны падсунулі пад рукі, атрымалася «ластаўка». Патрык, прыціснуты да падлогі, пры гэтым крычаў «расіста!». Праз некаторы час яны адышлі, і Патрык стаў паволі вызваляць ногі. Тады яго скруцілі зноўку і да канца сняданку ён ляжаў у калідоры. Затым яго з дастатковага размаху ўкінулі ў камеру».

Гэты выпадак таксама засведчыў і Ілля Дабратвор, які ў той час адбываў арышт.

«Ні адна змена ахоўнікаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў з затрыманым нармальна размаўляць не магла, ды і не выяўляла жадання: ляжыць сабе ў камеры, ну і хай ляжыць далей. З гэтай прычыны ён не можа трапіць у душ, на шпацыр, паколькі не ведае, чаго ад яго патрабуюць. Я спрабаваў гаварыць з ім па-англійску, аднак беспаспяхова. Колькі часу ён там знаходзіцца, невядома», - сказаў ён.

Максім Вінярскі таксама паведаміў, што падчас прагулак іншыя адміністрацыйна арыштаваныя казалі пра тое, што ў ЦІПе сядзіць нейкі спартсмен-замежнік, які нібыта парушыў міграцыйнае заканадаўства і ў якога вымагаюць грошы, паколькі, маўляў, у Беларусі няма амбасады, якая б яму дапамагла. Таму з ім спрабуюць дамовіцца шляхам шантажу: але цяжка вызначыць, ці менавіта пра Патрыка ішла гаворка.

«У дачыненні да Патрыка склалася дзікая і парадаксальная сітуацыя, пры якой адсутнічаюць любыя камунікатыўныя стасункі паміж ім і супрацоўнікамі ЦІПа. І гэта адбываецца напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі.

Цяжка нават уявіць, што будзе, калі які-небудзь замежны заўзятар, які не ведае ні рускай, ні англійскай, раптам страціць дакументы і трапіць на Акрэсціна, паколькі дэпартацыйнага цэнтра па ўтрыманні замежнікаў у Беларусі да гэтага часу няма. Інакш чым катаваннем, такую сітуацыю не назавеш», - кажуць праваабаронцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках