25 красавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спасiба дзеду за пабеду»

23

Беларусы дзякуюць «дзеду» Астрожскаму за перамогу над маскоўцамі.

У сацыяльных сетках з’явілася выява славутага гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага з жартаўлівым подпісам, паведамляе «Еўрарадыё».

Надпiс «Спасіба дзеду за пабеду» зроблены на «трасянцы». Гэта рэакцыя беларусаў на расейскую прапаганду, прысвечаную ўгодкам перамогі ў Другой сусветнай вайне, і на дзейнасць расейскіх уладаў у дачыненні Украіны.

Гетман Астрожскі камандаваў войскам ВКЛ, якое 8 верасня 1514 года разбіла пад Оршаю ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Беларускія патрыёты з пачатку 1990-ых 8 верасня адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы.

Вiдэа тэлеканала «Белсат»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках