16 красавiка 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Базы НАТА з'явяцца ва Усходняй Еўропе

5
Базы НАТА з'явяцца ва Усходняй Еўропе

НАТА разгледзіць пытанне пастаяннага размяшчэння групоўкі войскаў ва Усходняй Еўропе.

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе, амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў, які знаходзіцца цяпер у Атаве, перадае ІТАР-ТАСС.

"Я думаю, гэта тое, што мы павінны разгледзець і давесці да абмеркавання паміж кіраўнікамі нашых краін", - сказаў генерал, дадаўшы, што магчымасць такога рашэння звязаная з абвастрэннем сітуацыі на Украіне.

Нагадаем, раней Альянс заявіў пра перакідку дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу. Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн 15 красавіка праінфармаваў міністраў абароны ЕЗ аб тым, якія меры арганізацыя ўжо прыняла і будзе прымаць у мэтах далейшага ўмацавання калектыўнай абароны на моры, у паветры і на сушы ў сувязі з крызісам ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках