25 красавiка 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі сарвалі спробу тэрарыстаў прарваць блакаду ў Славянску

14
Сілавікі сарвалі спробу тэрарыстаў прарваць блакаду ў Славянску

У раёне аднаго з блокпостаў на ўскраіне Славянска ідзе бой.

Група тэрарыстаў раніцай паспрабавала вырвацца з горада. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Гэтая спроба была сарваная сіламі АТА. У цяперашні час у раёне аднаго з блокпостаў працягваецца супрацьстаянне. З боку ўкраінскіх сілавікоў на дадзены момант страт няма. Пра страты сярод тэрарыстаў пакуль невядома», - паведаміў Тымчук.

Нагадаем, 5 траўня ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам загінулі чатыры чалавекі з боку сілаў МУС, каля 30 параненых. Украінскім сілавікам супрацьстаялі каля 800 баевікоў. Але праціўнік панёс сур'ёзныя страты - дакладная колькасць забітых баевікоў удакладняецца. 4 траўня ўкраінскія сілавікі знішчылі 17 тэрарыстаў.

Па дадзеных МУС, учора ў Славянску былі знішчаныя яшчэ каля 30 узброеных тэрарыстаў. Агульная колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і МУС за ўсе дні аперацыі складае 12 чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках