19 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбола Палякова прысудзілі да 10 сутак арышту

2
Нацбола Палякова прысудзілі да 10 сутак арышту

Актывіста адправілі ў турму на Акрэсціна.

Нацыянал-бальшавік Аляксандр Палякоў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі, працэс прайшоў 7 траўня ў судзе Заводскага раёна Менска.

Палякоў быў затрыманы 6 траўня, калі выходзіў з дома. Аднак учора суд над ім не адбыўся з-за няправільна складзенага супрацоўнікамі міліцыі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, піша БелаПАН.

Акрамя таго, нагадаем, нацболаў Змітра Паліенку, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша выклікаюць у міліцыю. 6 траўня каля дзвярэй іх кватэр увесь дзень дзяжурылі міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным.

"Такая актыўнасць праваахоўнікаў звязаная з нядаўняй акцыяй супраць палітычна матываваных пераследаў", - перакананыя ў аргкамітэце арганізацыі. 4 траўня нацболы правялі ў Менску акцыю, прымеркаваную да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі. Ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў яны павесілі расцяжку з сімвалічнай фатаграфіяй Лукашэнкі ў цэнтры і надпісам "Усіх не пасадзіш!". Актывісты руху таксама распаўсюдзілі ў парку вялікую колькасць тэматычных улётак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках