25 красавiка 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала першы транш ад МВФ

7
Украіна атрымала першы транш ад МВФ

Усе сродкі першага траншу паступілі ва Украіну ў аўторак у запланаваным аб'ёме.

Украіна атрымала SDR 2,058 млрд (каля $3,19 млрд) у рамках двухгадовай крэдытнай праграмы stand-by, якую зацвердзіў выканаўчы савет МВФ у канцы красавіка, піша korrespondent.net.

"Усе сродкі першага траншу паступілі ва Украіну ў аўторак у запланаваным аб'ёме, гэта пацвердзіла падтрымку міжнароднымі фінансавымі інстытутамі супрацоўніцтва з Украінай", - сказалі ў НБУ.

Як паведамлялася, каля $2 млрд з сумы першага траншу планавалася накіраваць на фінансаванне дэфіцыту бюджэту, тады як астатнія сродкі - залічыць у міжнародныя рэзервы краіны.

Нагадаем, савет дырэктараў МВФ зацвердзіў новую антыкрызісную праграму для Украіны. Праграма прадугледжвае магчымасць вылучэння Кіеву крэдытнай падтрымкі ў памеры 17 мільярдаў даляраў на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Першы транш у памеры амаль 3,2 мільярдаў даляраў Украіна можа атрымаць у бліжэйшыя некалькі дзён. У далейшым траншы будуць вылучацца па выніках рэгулярных аглядаў выканання праграмы, прыкладна раз на два месяцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках