20 красавiка 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі затрымалі каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць»

6
У Гомелі затрымалі каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць»

Раніцай 7 траўня ў Гомелі міліцыя затрымала каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць» Змітра Карашкова.

Прычыны і абставіны затрымання невядомыя. Малады чалавек толькі паспеў сказаць па тэлефоне свайму паплечніку Канстанціну Жукоўскаму, што ён затрыманы міліцыяй, і ў яго забіраюць мабільны тэлефон. Зараз Зміцер Карашкоў недаступны, і яго лёс пакуль невядомы, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 2 траўня незнаёмыя, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля, некалькі разоў тэлефанавалі на мабільны актывіста і настойліва патрабавалі сустрэчы. «Я не пагадзіўся нікуды ісці без позвы, тады яны пачалі пагражаць, маўляў, мы цябе знойдзем, дзе ты цяпер знаходзішся. Тыя, што прадстаўляліся міліцыянтамі, хацелі пагаварыць пра нейкія несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія я нібыта праводжу», - паведамляў 2 траўня Зміцер Карашкоў.

Без позвы ён у РАУС не пайшоў. Варта дадаць, што нядаўна актывіста выклікалі на апытанне ў Следчы камітэт, супрацоўнікаў якіх цікавіла: чаму Зміцер Карашкоў наведваў Кіеў, хто быў яго спадарожнікамі, і што ён там рабіў.

11 сакавіка Змітра Карашкова разам са Станіславам Була затрымалі ў Менску каля расейскай амбасады з плакатамі «Пуцін - вораг Украіны і Расеі» і «Пуцін, рукі прэч ад Украіны, не вайне». Суд прысудзіў Змітра Карашкова да арышту на 15 сутак, а Станіслава Була - на 11 сутак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках