24 красавiка 2024, Серада, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК шукае актывіста АГП

СК шукае актывіста АГП

Перад ЧС па хакеі міліцыя ўзмацняе кантроль за актывістамі АГП.

6 траўня да Змітра Кавалгіна заявіліся двое супрацоўнікаў СК, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі.

«Днём да мяне прыходзілі два супрацоўнікі Следчага камітэта. Так яны прадставіліся маёй маме. Шукалі мяне і хацелі «проста пагаварыць», - распавёў Зміцер Кавалгін. - На пытанне «Можа, нешта нарабіў?», адказалі - «Не». Але перад тым, як сысці, запісалі нумар майго мабільнага».

Нагадаем, перад ЧС па хакеі ў Менску былі прэвентыўна затрыманыя і арыштаваныя каля 30 актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках