29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакіне ў Беларусь новае ўзбраенне

36
Расея перакіне ў Беларусь новае ўзбраенне

Колькасць расейскага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі будзе павялічаная.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю РІА «Новости» намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па абароне Франц Клінцэвіч.

Парламентар ад фракцыі «Адзіная Расея» такім чынам пракаментаваў інфармацыю пра тое, што ва Усходняй Еўропе могуць з'явіцца ваенныя базы НАТА. Прычым пра размяшчэнне дадатковага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі Франц Клінцэвіч кажа як пра вырашанае пытанне. Ён падкрэсліў, што Расея не можа забараніць кіраўніцтву краін НАТА даваць дазвол на размяшчэнне войскаў, але ў Масквы пры гэтым ёсць уласныя сучасныя ўзбраенні.

«Мы наблізім гэтыя ўзбраенні да межаў РФ, хоць гэта сёння не мае ніякага значэння. Мы наблізім гэтае ўзбраенне на тэрыторыю Беларусі, каб там мець яшчэ большыя магчымасці і гэтак далей», - адзначыў Клінцэвіч.

Па яго словах, тое, што робіць НАТА - «гэта пачатак новай халоднай вайны». «І гэта не мы пачалі. Безумоўна, мы будзем рабіць усё, каб любое ўзмацненне НАТА паблізу расейскай мяжы было адэкватна з пункту гледжання нашага процідзеяння. Так, гэта прымусіць краіну трошкі напружвацца, але мы маем сучасныя сродкі і магчымасці для таго, каб адэкватна вырашаць гэтыя праблемы», - сказаў на заканчэнне парламентар.

Сёння на тэрыторыі Беларусі размешчаны расейскія базы сачэння, таксама ў краіну ў гэтым годзе былі перакінутыя больш за 20 расейскіх знішчальнікаў і некалькі транспартных самалётаў. У Расеі і Беларусі таксама агульная сістэма СПА, а ўсе самалёты і ракетныя ўстаноўкі - падвойнага прызначэння («паветра-зямля»).

Больш за тое, ёсць інфармацыя, што ў Беларусі ўжо некалькі гадоў служаць салдаты і афіцэры расейскай арміі. Расейскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сілаў, ажыццяўляючы службу ва ўласных воінскіх падраздзяленнях, і падпарадкоўваюцца расейскаму камандаванню.

Напярэдадні ўкраінскага крызісу падчас сумесных беларуска-расейскіх ваенных вучэнняў адпрацоўвалася нанясенне ядзерных удараў па Варшаве і прарыў праз тэрыторыю Літвы да Калінінграда.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках