19 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраопт» моўчкі забараніў георгіеўскія стужачкі

59

«Еўраопт» не каментуе адмену акцыі з георгіеўскімі стужачкамі.

Супрацоўніца аддзела маркетынгу ТАА «Еўрагандаль» не змагла пракаментаваць, чаму акцыя да Дня Перамогі была адмененая.

Яшчэ ўчора на афіцыйным сайце расейскай гандлёвай сеткі супермаркетаў «Еўраопт» была размешчаная аб'ява аб тым, што з 7 па 9 траўня ў крамах краіны будуць праведзеныя акцыі з раздачай георгіеўскіх стужачак.

Аднак ужо сёння раніцай аб'ява была замененая віншаваннем са святам і аб'явай аб тым, што крамы будуць упрыгожаныя «тэматычнымі святочнымі плакатамі».

«Гарачая лінія» гандлёвай сеткі не функцыянавала цэлы дзень (галасавая скрыня была запоўненая і лінія абрывалася), а ў аддзеле маркетынгу да канца працоўнага дня сайту charter97.org упэўнена сказалі: «Наша кампанія каментароў па гэтым пытанні не дае. Зараз усе ў камандзіроўках, дырэктар на нарадзе…».

Нагадаем, што ўчора СМІ паведамлялі пра тое, што валанцёры будуць раздаваць стужачкі пакупнікам у крамах гандлёвай сеткі «Еўраопт». Пасля высветлілася, што іх праца аплачвалася па тарыфе 25 тысяч беларускіх рублёў за гадзіну, прычым падбор «валанцёраў» быў даручаны рэкламнаму агенцтву, а супрацоўнікі «Еўраопта» адмаўлялі існаванне вакансій па раздачы георгіеўскіх стужачак.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках