29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Андрэй Гайдукоў - на волі (Відэа)

28
Палітвязень Андрэй Гайдукоў - на волі (Відэа)

Турэмшчыкі зрабілі ўсё магчымае, каб палітвязня не сустрэлі ля брамы калоніі.

Андрэй Гайдукоў, цалкам адбыўшы тэрмін у 1,5 гады ў калоніі, выйшаў сёння на свабоду.

Палітвязню загадалі пачаць збіраць рэчы у 6 раніцы, хоць звычайна з калоніі выпускаюць у 11 гадзін. У 7 гадзін яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезлі на вакзал у Віцебску і далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў, перадае «Радыё Свабода».

Па тэлефоне ён паведаміў журналістам, што лічыць сваю крымінальную справу цалкам сфальсіфікаванай. На яго думку, гэта была правакацыя супраць яго арганізацыі.

«Андрэя павінны былі сустрэць нашы сваякі, але яго адпусцілі не ў 8-9 гадзін, як звычайна, а гадзін у 7. Таму я патэлефанавала і сказала, што сустракаць ужо няма сэнсу. Са мной сын звязаўся праз таксіста, зараз ён ужо на шляху дадому», - распавяла сайту charter97.org яго маці Вольга Гайдукова

Фото: svaboda.org

Нагадаем, Андрэй Гайдукоў быў узяты пад варту 8 лістапада 2012 года, і пасля следства, якое праводзілі супрацоўнікі КДБ, асуджаны 1 ліпеня 2013 года па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы) да 1,5 год пазбаўлення волі.

Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме. Праваабаронцы лічаць пераслед Гайдукова палітычна матываваным, а справу сфальсіфікаванай.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках