25 красавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны яшчэ адзін фанат БАТЭ

Арыштаваны яшчэ адзін фанат БАТЭ

Міліцыя працягвае «зачыстку» перад ЧС па хакеі ў Менску.

Як стала вядома сайту barysau.by, барысаўская міліцыя затрымала таварыша лідара мясцовай фанацкай групоўкі Аляксандра Марозава. Імя маладога чалавека не паведамляецца. Хлопец раней ні разу не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Цалкам магчыма, што сярод нелаяльных да ўлады футбольных фанатаў адбываецца «зачыстка» на час чэмпіянату свету ў Менску.

Нагадаем, што Аляксандр Марозаў ужо адбывае 10-дзённы арышт у барысаўскім СІЗА. Яго затрымалі прэвентыўна па надуманым абвінавачванні напярэдадні адкрыцця «Барысаў-Арэны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках