28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забараніла фінскім журналістам апытваць менчукоў

18
Міліцыя забараніла фінскім журналістам апытваць менчукоў

Здымачнай групе фінскага тэлеканала YLE міліцыянты перашкаджалі рабіць інтэрв'ю з жыхарамі Менска.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

8 траўня здымачная група рабіла апытанне на вуліцы беларускай сталіцы. Журналісты пыталіся ў менчукоў не толькі пра спорт, але і пра жыццё ў нашай краіне. Нарад міліцыі загадаў супрацоўнікам фінскага тэлеканала, у тым ліку вядомаму спартыўнаму каментатару Каю Кунасу (Kaj Kunnas) спыніць здымкі і пакінуць пляцоўку ля Палаца спорту.

Кіраўніцтва тэлеканала заяўляе, што ўлады Беларусі перашкаджаюць працаваць журналістам, таму яно разглядае магчымасць адклікаць сваю здымачную групу ў знак пратэсту.

На працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя больш за 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках