16 красавiка 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Рост цэн перасягне прагнозы Ермаковай

13
Барыс Жаліба: Рост цэн перасягне прагнозы Ермаковай

Інфляцыя за год складзе больш за 17%.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба, каментуючы павелічэнне тэмпаў інфляцыі за пяць месяцаў на 8,9%.

- За студзень-травень гэтага года інфляцыя склала амаль 9% пры запланаваных ўладамі 11%. Чаму, нягледзячы на памылкі мінулага, яны запланавалі такой адносна нізкі ўзровень?

- Таму што ва ўрада кожны год новая мара. Скажам, на папярэдні год прагноз у інфляцыі быў 12%. Ну а раз у мінулым запланавалі 12%, то ў новым трэба планаваць менш. Гэта значыць ўсялякая навуковая аснова і прагнозны аналіз адсутнічаюць. І што з гэтага атрымліваецца, мы бачым - у разы два мы ўжо не ўкладваемся ў гэты прагноз.

- А што Нацбанку і ўраду замінае ў яго ўкласціся?

- Усё гэта з-за старых болек беларускай эканомікі. Гэта значыць кожны месяц прырост крэдытнай эмісіі павінен быць максімум 1%, а лепш 0,7%. Гэта патрабаванне ўсіх крэдытораў: і МВФ, і Антыкрызіснага фонду. Але мы атрымліваем кожны месяц больш за 1%, а значыць, і інфляцыя адпаведная. Таксама ёсць фактар так званай дзяржаўнай інфляцыі. Таму што дзяржава падвышае кошты на паслугі, транспарт, «камуналку», і гэта ў тэорыі эканомікі называецца адміністрацыйнай інфляцыяй, якую разганяе сама дзяржава. Ермакова ўжо месяцы два таму сказала, што мы ніяк не ўкладземся ў гэты прагноз, і будзе зноў 16-17%, як у мінулым годзе. Але я думаю, што з такімі тэмпамі будзе яшчэ горш.

- Ці адаб'ецца на вырашэнні інфляцыйнага пытання апошні крамлёўскі крэдыт?

- Ён паўплывае станоўча, таму што яго ўжо залічваюць у валютныя рэзервы, і яны будуць марнавацца, як і раней, на падтрымку абменнага беларускага рубля. То бок, калі стрымліваецца дэвальвацыя, то стрымліваецца і рублёвая інфляцыя. Тым не менш у прагноз па інфляцыі ўлады ніяк не ўкладуцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках