Януковіч выдаў Расеі сакрэтную інфармацыю па ўкраінскай арміі
35- 11.06.2014, 14:04
- 75,750
(абноўлена) Януковіч і чыноўнікі СБУ і Мінабароны выдалі Расеі сакрэтную інфармацыю.
Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў эфіры "5 канала".
"У нас два былых міністра абароны знаходзяцца ў Расеі. Сакрэтаносьбіты, якія здалі цалкам усе расклады па войсках. У нас два былых начальніка СБУ таксама знаходзяцца ў Расеі. Былы начальнік службы знешняй выведкі Рыгор Ільяшоў (муж Алены Лукаш) таксама знаходзіцца ў Расеі, - падкрэсліў ён. - Плюс былы Вярхоўны Галоўнакамандуючы Януковіч таксама ў Расеі. Расеі былі цалкам вядомыя ўсе расклады, увесь матэрыяльны стан украінскіх сіл".
Паводле яго слоў, Украіна была не гатовая да такога роду канфлікту.
"У нас у Данбасе ідзе рэальная вайна, якая стымулюецца Расейскай Федэрацыяй. Яна прапускае сюды ўзброеных баевікоў у парушэнне ўсіх міжнародных нормаў. Гэта так званая гібрыдная вайна, калі Расея не ўводзіць сюды афіцыйныя войскі, але ўводзіць сваіх баевікоў, наймітаў, якія фінансуюцца сям'ёй Януковіча, можа быць і іншымі ўжо расейскімі фондамі. Расея прадае бронетранспарцёры "казакам". Затым гэтыя бронетранспарцёры перасякаюць дзяржаўную мяжу і выкарыстоўваюцца ў вайне з Украінай", - сказаў ён.
Калаж: durdom.in.ua