24 красавiка 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў: Па «Інтэгралу», «Пеленгу» і МЗКЦ ёсць прынцыповае пагадненне

40
Сурыкаў: Па «Інтэгралу», «Пеленгу» і МЗКЦ ёсць прынцыповае пагадненне

Амбасадар Расеі распавёў пра скупку беларускіх прадпрыемстваў.

Па словах Аляксандра Сурыкава, па МЗКЦ, «Інтэгралу» і «Пеленгу» дасягнутыя прынцыповыя пагадненні, цяпер праводзіцца незалежная ацэнка прадпрыемстваў, пасля чаго яны будуць прададзеныя расейцам. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 11 чэрвеня, перадае БелТА.

«Па «Інтэгралу», «Пеленгу» і МЗКЦ дасягнутыя прынцыповыя пагадненні. Па МЗКЦ да 31 ліпеня пройдзе міжнародная ацэнка актываў. Па «Інтэгралу» і «Пеленгу» пройдзе раней, і там усе рашэнні адразу вымалёўваюцца», - сказаў амбасадар.

Што тычыцца «Гродна Азота», Аляксандр Сурыкаў нагадаў, што прызначаны аўкцыён. Выстаўляюцца акцыі, доля якіх у статутным фондзе таварыства складае 25% плюс 1. Паводле яго слоў, на долю ў гэтым прадпрыемстве прэтэндуюць такія расейскія кампаніі, як «Еўрахім», «Уралхім» і іншыя. На думку дыпламата, для беларускага боку выгадна, калі долю ў прадпрыемстве атрымае кампанія, якая або сама здабывае газ, або афіляваная з кампаніяй-здабытчыкам.

Расейскія кампаніі па-ранейшаму прэтэндуюць на куплю дзярждолі СТАА «МТС», паведаміў амбасадар.

«Працягваецца работа па МТС, і нашы кампаніі бяруць удзел. Ацэнка там зніжаная. Гэта, па-мойму, $863 млн. Нашы кампаніі на гэта прэтэндуюць», - сказаў дыпламат.

Конкурсны адбор патэнцыйных пакупнікоў дзяржаўнай долі (51%) у СТАА «МТС», які прайшоў 6 лютага бягучага года, быў прызнаны несапраўдным з прычыны адсутнасці заяў ад інвестараў. У конкурсе маглі ўдзельнічаць як рэзідэнты, так і нерэзідэнты Беларусі.

Раней расейскае ААТ «МТС» было гатова набыць дзяржаўную долю Беларусі за $450-500 млн, у той час як у снежні 2013 года паведамлялася пра пачатковы кошт у памеры $863 млн. Раней пачатковы кошт продажу дзяржпакету долі беларускага аператара МТС складаў $1 млрд. Першая ацэнка праводзілася у 2010 годзе. Дзяржаўная доля СТАА «МТС» неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны з 2011 года, але не была прададзеная.

Умовай продажу было патрабаванне аб захаванні адсотка ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі рухомай электрасувязі не ніжэй за ўзровень, зафіксаваны ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд (папярэдні заключэнню дамовы куплі-продажу долі прадпрыемства).

Амбасадар паведаміў таксама, што бакі пакуль не прыйшлі да агульнай пазіцыі па аб'яднанні МАЗа і КамАЗа.

Што тычыцца МТС, то, па словах дыпламата, расейскія кампаніі зноў зацікавіліся яго купляй пасля зніжэння кошту актыву да 863 млн даляраў.

А вось па аб'яднанні МАЗа і КАМАЗа бакі па-ранейшаму не могуць дамовіцца, канстатаваў расейскі амбасадар.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках