19 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Шакуцін будуе трохпавярховы асабняк у цэнтры Менска

93

Будынак будзе ўзведзены ў гістарычным цэнтры беларускай сталіцы.

Менская Асмолаўка ўжо не будзе такой, як раней. Як стала вядома onliner.by, у бліжэйшы час пачнецца знос закінутага дома (вул. Камуністычная, 24), а на яго месцы ўзвядуць трохпавярховы асабняк з мансардай. Тым самым парушыцца архітэктурнае адзінства пасляваеннага двухпавярховага квартала, размешчанага ў самым цэнтры горада. Заказчыкам аб'екта выступае прадзюсерскі цэнтр «Спамаш», які займаецца «раскруткай» такіх выканаўцаў, як Алена Ланская, Дарыя, Іван Буслай і Аляксей Грос

 

Асмолаўкай у Менску называюць два квартала ў межах вуліц Багдановіча - Кісялёва - Куйбышава - Камуністычнай. Абаронцы спадчыны прапаноўвалі надаць раёну статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, каб выратаваць яго ад інвестараў. Але ўлады сталіцы не бачаць сэнсу ў захаванні старых дамоў.

Эскізы праектаванага дома падрыхтавала «Творчая майстэрня 7» Анатоля Цэйтліна. На сайце архітэктара праект пазначаны як «Культурны цэнтр са шматканальнай студыяй гуказапісу».

- Праектныя работы на фінішнай стадыі, у бліжэйшыя месяцы пачнецца знос і будаўніцтва, - распавёў Дзяніс Шпітальнікаў, дырэктар прадзюсарскага цэнтра «Спамаш». - Хацелася б абысціся без пафасных слоў, але гэта будзе адна з лепшых студый гуказапісу ва Усходняй Еўропе. Акрамя студыі будынак будзе ўключаць у сябе адміністрацыйны блок, харэаграфічныя залы, залу для фітнесу - усе ўмовы для прафесійнай падрыхтоўкі маладых артыстаў.

Будаўніцтва асабняка павінна завяршыцца ў наступным годзе, калі прадзюсерскі цэнтр будзе адзначаць 10-годдзе з моманту заснавання.

- Ідэя стварэння новай студыі на Камуністычнай належала нашаму заснавальніку Аляксандру Шакуціну, - адзначылі ў «Спамаш». - Гэта чалавек, які шчыра жадае зрабіць нешта добрае для культуры і мастацтва.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках