19 красавiка 2024, Пятніца, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння абвесцяць прысуд у справе Архіпава і Канаплёва

10
Сёння абвесцяць прысуд у справе Архіпава і Канаплёва

Прысуд будзе абвешчаны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага Суда.

Намеснік Генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі паводле ч. 3 арт. 424 КК, у атрыманні хабару паводле ч. 3 арт. 430 КК. Разам з ім у справе праходзіць былы старшыня «палаты прадстаўнікоў», кіраўнік Федэрацыі гандбола і сябар дзяцінства Лукашэнкі Уладзімір Канаплёў. Яму выстаўлена абвінавачванне ў неданясенні аб злачынстве паводле ч. 1 арт. 406 КК.

Абодва знаходзяцца на волі. Судовы працэс у гэтай справе праходзіў за зачыненымі дзвярыма, піша «Інтэрфакс».

У лістападзе 2013 года ў дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Архіпава распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) КК. Загадам генпракурора Архіпаў 4 лістапада 2013 года быў адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за ўчыненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка і не сумяшчальных са службай у органах пракуратуры.

Пазней Лукашэнка на сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком распарадзіўся трымаць на кантролі сітуацыю вакол звольненага намесніка генпракурора.

«Пасля таго, як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна», - заявіў Лукашэнка.

«Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я», - сказаў ён.

Акрамя таго, прадоўжыў Лукашэнка, «з дапамогай улады гэтую справу замялі». «Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры», - даручыў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках