29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіпаву - 6 гадоў калоніі, Канаплёву – штраф

37
Архіпаву - 6 гадоў калоніі, Канаплёву – штраф

Вайсковая калегія Вярхоўнага Суда абвясціла прысуды чыноўнікам.

Былога намесніка генпракурора Аляксандра Архіпава асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем чыну «дарадца юстыцыі 3-га класа». У зале суда яму надзелі кайданкі. Архіпаў прыйшоў у суд ужо з пакетам рэчаў для турмы, паведамляе «Радыё Свабода».

Былога старшыню «палаты прадстаўнікоў», кіраўніка федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва (на фота) пакаралі штрафам у 900 базавых велічынь (135 мільёнаў). У судзе ён заявіў, што прызнае сябе вінаватым. Суд абавязаў Канаплёва выплаціць грошы цягам месяца.

У лістападзе 2013 года ў дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Архіпава распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) КК. Загадам генпракурора Архіпаў 4 лістапада 2013 года быў адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за ўчыненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка і не сумяшчальных са службай у органах пракуратуры.

Пазней Лукашэнка на сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком распарадзіўся трымаць на кантролі сітуацыю вакол звольненага намесніка генпракурора.

«Пасля таго, як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна», - заявіў Лукашэнка.

«Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я», - сказаў ён.

Акрамя таго, прадоўжыў Лукашэнка, «з дапамогай улады гэтую справу замялі». «Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры», - даручыў ён.

Другі фігурант крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава - былы спікер «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў. Ён абвінавачваўся паводле часткі 1 артыкула 406 («неданясенне аб злачынстве») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках