25 красавiка 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ увяла электронную рэгістрацыю на цягнікі Менск-Вільня

БЧ увяла электронную рэгістрацыю на цягнікі Менск-Вільня

Беларуская чыгунка з 1 ліпеня ўвяла электронную рэгістрацыю на цягнікі па маршруце Менск-Вільня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Паслуга электроннай рэгістрацыі дазваляе не афармляць (раздрукоўваць) аплачаныя праз Інтэрнэт квіткі ў касах БЧ.

«Нагадваем, да гэтага часу паслуга электроннай рэгістрацыі была даступная пры куплі квіткоў на ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць у межах Беларусі; на ўсе цягнікі ў прамых зносінах Беларусь-Расея (без транзіту па тэрыторыі іншых дзяржаў) і цягнік Менск-Рыга», - гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з пачаткам курортнага сезону цягнік №805 Менск-Вільня будзе курсіраваць здвоеным складам з шасці вагонаў. Пры гэтым, пасажырам будзе прапанаваная ўзгодненая перасадка на цягнік №781 Вільня-Клайпеда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках