19 красавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: У крамах павінна быць 85% беларускіх тавараў

133
Менгарвыканкам: У крамах павінна быць 85% беларускіх тавараў

Улады агучылі новыя патрабаванні да сталічнага гандлю.

Тавары айчыннай вытворчасці ў крамах і аб'ектах грамадскага харчавання сталіцы павінны складаць 85% ад прапанаванага асартыменту. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Менгарвыканкама Андрэй Дамарацкі падчас нарады паводле пытанняў развіцця спажывецкага рынку Менска. На мерапрыемстве прысутнічалі больш за 400 кіраўнікоў і заснавальнікаў гандлёвых арганізацый сталіцы Беларусі. Інфармацыю аб нарадзе публікуе афіцыйны сайт Менгарвыканкама.

На думку Дамарацкага, ва ўсіх без выключэння аб'ектах маюцца магчымасці і рэзервы для павелічэння аб'ёмаў продажаў беларускіх тавараў.

У адрас гандлёвых сетак выказаныя жорсткія патрабаванні ў павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. На ліквідацыю ўсіх парушэнняў і заўваг, якiя выяўляюцца кантралюючымі службамі пры правядзенні праверак і маніторынгаў, дадзены тэрмін - адзін тыдзень. Да тых, хто не выканае патрабаванні Менгарвыканкама, будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў.

Нагадаем, меркаванне пра тое, што доля імпарту на айчынным рынку не павінна перасягаць 15% 18 ліпеня выказаў кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Фота: brestcity.com

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках