20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка атрымаў ліст ад луганскіх тэрарыстаў

45
Лукашэнка атрымаў ліст ад луганскіх тэрарыстаў

Зварот з просьбай аб прызнанні незалежнасці ЛНР паступіў у адміністрацыю Лукашэнкі.

Пра гэта 20 чэрвеня БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі. Паводле слоў супрацоўніка ўпраўлення, зварот атрыманы і перададзены адрасату.

11 чэрвеня сепаратысты, якія заявілі аб стварэнні "Луганскай Народнай Рэспублікі" (ЛНР), размясцілі на сваім сайце тэксты зваротаў да 15 краін і суб'ектаў з просьбай прызнаць яе незалежнасць. Зварот за подпісам "старшыні Вярхоўнай Рады Луганскай Народнай Рэспублікі» Аляксея Каракіна адрасаваны ў тым ліку Лукашэнку і старшыням абедзвюх «палат нацыянальнага сходу» Беларусі Анатолю Рубінаву і Уладзіміру Андрэйчанку.

Як адзначаў кіраўнік прэс-цэнтра ЛНР Уладзімір Інагародскі, зварот на імя Лукашэнкі быў адпраўлены кур'ерскай службай FedEx.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках