20 красавiка 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі прапагандыст працуе на расейскіх фашыстаў

64

Адыёзны вядучы БТ цяпер хлусіць і тэлегледачам з РФ.

Тэлепрапагандыст Яўген Новікаў, які шмат гадоў спрабаваў замбаваць беларусаў, цяпер працуе на расейскіх неанацыстаў, піша «Наша Нiва». Вось яго апошняя праграма:

Яна зроблена паводле ўзору тых опусаў, якія пад назвай «Правы чалавека: погляд у свет» на працягу многіх гадоў выходзілі на Беларускім тэлебачанні. Праўды ў перадачы «Навіны славян», якую цяпер вядзе Яўген Новікаў на інтэрнэт-канале kramola.info, па-ранейшаму няма.

У прыватнасці, лукашэнкаўскі прапагандыст заяўляе, што Аляксандр Турчынаў нібыта назваў жыхароў Данбаса «недачалавекамі», хоць ён ніколі такога не казаў. Яўген Новікаў кажа, што ўкраінскія вайскоўцы і «заходнія найміты» нібыта абстрэльваюць Данецк і Луганск пры тым, што ні воднага абстрэлу не было. Вядучы БТ распавядае, што транзіт газу ў Еўропу праз Украіну нібыта спынены, выдатна ведаючы, што ён прадаўжаецца.

Мэта праграмы - распальванне варожасці да ўкраінцаў, краін Еўропы і ЗША.

Яўген Новікаў заклікае Расею ўвесці войскі ў Данбас. Ён таксама лічыць, што Беларусь павінна падтрымаць Маскву ў гэтым кроку.

Інтэрнэт-канал, на якім Яўген Новікаў утрымлівае свае «творы», называецца kramola.info. Літары «ra» ў назве выдзеленыя. Яны стаяць на свастыцы, выкананай у выглядзе стылізаваных языкоў полымя. Сярод апошніх праграм канала - «Свастыка як сімвал рускай народнай культуры». І па духу, і па форме яна, як і іншыя перадачы, уяўляе прапаганду нацызму.

Яўген Новікаў працуе ў Белтэлерадыёкампаніі. Яго аўтарская праграма «Правы чалавека: погляд у свет» выходзіць на тэлебачанні, а «Беларусь і свет. Погляд з Менска»- на радыё. Праграма двойчы на тыдзень транслюецца на далёкае замежжа (ЗША, Канаду, краіны Цэнтральнай, Усходняй і Заходняй Еўропы, Аўстралію, краіны Цэнтральнай і Усходняй Азіі). Яна мае яскрава выяўленую агрэсіўную антызаходнюю накіраванасць, пры гэтым усё, што адбываецца ў сваёй краіне ацэньваецца Яўгенам Новікавым толькі станоўча. Перыядычна атрымлівае абвінавачванні ў паклёпе, напрыклад ад амбасады Францыі, амбасады Польшчы і простых менчукоў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках