25 красавiка 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На барысаўскі Geely знайшоўся тульскі Great Wall

10
На барысаўскі Geely знайшоўся тульскі Great Wall

Кітайскі аўтапрам выходзіць на рынак Мытнага саюза.

У 2014 годзе вытворчасць у Барысаве пачаў канцэрн Geely, а жніўні 2014 пачне будаўніцтва завода ў Тульскай вобласці Great Wall Motors. Завод будзе пабудаваны ва Узлоўскім раёне на тэрыторыі ствараемага індустрыяльнага парку «Вузлавая», паведамляе Forbes.ru.

Запуск завода магутнасцю да 150 000 аўтамашын у год запланаваны на 2017 год. Поўнае заканчэнне праекта, аб'ём інвестыцый у які ацэньваецца ў 18 млрд расейскіх рублёў, плануецца ў 2020 годзе. На прадпрыемстве будзе створана 2,5 тысяч працоўных месцаў.

Як паведаміў намеснік міністра - дырэктар дэпартамента інвестыцыйнай дзейнасці і замежных эканамічных сувязяў міністэрства эканамічнага развіцця і прамысловасці Тульскай вобласці Алег Фядосаў, пагадненне аб будаўніцтве ў рэгіёне аўтазавода паміж Great Wall Motors і ўрадам Тульскай вобласці было падпісанае 20 траўня падчас візіту расейскай дэлегацыі ў КНР. Пагадненне прадугледжвае будаўніцтва ў рэгіёне завода для вытворчасці аўтамабіляў маркі Haval, які ўключае цэх штампоўкі, зваркі, афарбоўкі, зборкі, вырабу запчастак.

У склад холдынгу Great Wall уваходзяць больш за 30 даччыных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю легкавых аўтамабіляў, грузавікоў і аўтобусаў. Great Wall збірае шэраг мадэляў для расейскага рынку, у прыватнасці, Great Wall SUV у вёсцы Гжэль Маскоўскай вобласці з 2007 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках