19 красавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Майдан магчымы і ў Беларусі, і ў Расеі (Відэа)

2

Лукашэнка і Пуцін асцерагаюцца паўтарэння ўкраінскіх падзей.

Пра гэта Алесь Бяляцкі, які выйшаў 21 чэрвеня на волю, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь».

«Я атрымліваў беларускую прэсу - незалежную і афіцыйную, глядзеў расейскую тэлевізію і мог рабіць уласныя высновы, - кажа ён. - Гэта (падзеі на Майдане) магчыма і ў Беларусі, магчыма і ў Расеі. Мне здаецца, што нервовая рэакцыя расейскага кіраўніцтва, а таксама пільная ўвага беларускіх уладаў да таго, што адбывалася ва Украіне апошнія месяцы, звязаныя з асцярогамі, што такое можа паўтарыцца і ў нас».

Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ўчора раніцай. За кратамі ён правёў 1050 дзён - амаль тры гады. 24 лістапада 2011 суд прызнаў яго вінаватым у хаванні даходаў у асабліва вялікай суме і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці, а адкрыць рахункі ў Беларусі немагчыма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках