26 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Краіна крывых люстэркаў»: менчукі зазірнулі ў сваё жыццё за кратамі

2

Позна ўвечары ў нядзелю актывістамі была праведзеная акцыя «Краіна крывых люстэркаў».

У раёне Парку Чалюскінцаў і Акадэміі Навук былі ўсталяваныя люстэркі з кратамі і лозунгамі: «Пасуе?», «А можа, так і трэба?..», «Шмат думаеш? Ты наступны!», якія прымушаюць чалавека задумацца пра беларускія рэаліі.

Мэта акцыі - прапанаваць мінакам паглядзець на сябе з боку і задумацца аб прычынах татальнай апатыі і абыякавасці, у якіх знаходзіцца ўся краіна, пашукаць іх, перш за ўсё, у сабе. Пра гэта паведамілі арганізатары акцыі «Нашай Нiве».

Нагадаем, што два тыдні таму ў Менску прайшла першая аналагічная акцыя.

Тады актывісты размясцілі ў нішы фасада дома №39 на праспекце Незалежнасці люстэрка з намаляванымі на ім маркерам турэмнымі кратамі і надпісам «Апынуцца можа кожны». Люстэрка прастаяла ў нішы два дні, пакуль не было «арыштаванае» міліцыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках