20 красавiка 2024, Субота, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падасць міністрам замежных спраў ЕЗ мірны план Парашэнкі

Украіна падасць міністрам замежных спраў ЕЗ мірны план Парашэнкі

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін прэзентуе план Парашэнкі на Радзе замежных спраў Еўразвязу.

На выкананне даручэння прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 22-23 чэрвеня Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін здзейсніць рабочы візіт у Люксембург з мэтай ўдзелу ў пасяджэнні Рады замежных спраў прэзентуе план Парашэнкі на Радзе замежных спраў Еўразвязу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце МЗС.

Кіраўнік замежнапалітычнай установы Украіны ўпершыню ў гісторыі стасункаў Украіна-ЕЗ запрошаны на пасяджэнне такога фармату, якое аб'ядноўвае выключна краін-чальцоў Еўразвязу, адзначаюць ва ўстанове.

Клімкін прэзентуе міністрам замежных спраў ЕЗ мірны план Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі для ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх абласцях краіны, піша УНІАН.

Ён правядзе таксама шэраг двухбаковых сустрэч, у прыватнасці з Высокім Прадстаўніком ЕЗ замежных спраў Кэтрын Эштан, Камісарам ЕЗ у пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле, міністрамі замежных спраў некаторых краін ЕЗ.

Плануецца, што паводле вынікаў пасяджэння будуць прынятыя пастановы аб украінскім пытанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках