28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага паставілі на прафілактычны ўлік

2
Бяляцкага паставілі на прафілактычны ўлік

Праваабаронца Алесь Бяляцкі 23 чэрвеня наведаў РУУС Першамайскага раёна Менска, дзе яго паставілі на прафілактычны ўлік.

Лідер закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека паведаміў БелаПАН, што раз у месяц ён павінен адзначацца ў міліцыі. Пры гэтым якіх-небудзь абмежаванняў, звязаных з перамяшчэннем, у тым ліку за межы Беларусі, у Бяляцкага няма.

Нагадаем, Бяляцкі правёў за кратамі 1.050 дзён. Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 і прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за ўтойванне даходаў у асабліва вялікай суме. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не было магчыма, бо праваабарончы цэнтр "Вясна" працуе нелегальна - улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта прычыніў дзяржаве Бяляцкі, была цалкам сплачаная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Праваабаронца адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска (Магілёўская вобласць), ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення. У 2012 годзе, а таксама 2013-м і 2014-м Бяляцкі вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках