24 красавiка 2024, Серада, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла імпарт легкавых аўтамабіляў на 27,2%

Беларусь знізіла імпарт легкавых аўтамабіляў на 27,2%

Беларусь у студзені-красавіку 2014 скараціла імпарт легкавых аўтамабіляў на 27,2%.

У параўнанні са студзенем-красавіком 2013 ён упаў да 22,5 тыс штук, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У вартасным выражэнні імпарт аўтамабіляў склаў $261,386 млн, знізіўшыся на 19,7%, піша АФН.

У тым ліку 17,4 тыс было ўвезена з краін далёкага замежжа (на 32,5% менш, чым у студзені-красавіку 2013 года), 5,1 тыс з краін СНД (на 0,7% менш).

У сваю чаргу экспарт аўтамабіляў з Беларусі знізіўся ў 4,8 разы да 3,2 тыс штук. У грашовым выражэнні экспарт склаў $42,5 млн, знізіўшыся ў 4,7 разы. У тым ліку 3,1 тыс аўтамабіляў было экспартавана ў Расею і 103 - у Казахстан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках