23 красавiка 2024, aўторак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Менску раз'язджаюць тры суперкары з чэшскімі нумарамі (Відэа)

11

Адразу тры суперкары заўважылі менчукі ў цэнтры горада - Dodge Viper, Nissan GT-R і Lamborghini Aventador c чэшскімі нумарамі.

На думку форумцаў onliner.by, гэта з'язджаюцца ўдзельнікі фестывалю хуткасці Unlim 500 + «Беларусь».

Як паведаміў удзельнік форуму RendelM, аўтамабілі былі заўважаныя каля гатэля Crown Plaza. «Эвакуатарнікі былі ў шоку», - піша карыстальнік.

Нагадаем, фестываль хуткасці пройдзе 9 і 10 жніўня. Дыстанцыя заездаў у Менску складзе 1 кіламетр. У Unlim 500 + бяруць удзел аўтамабілі такіх вытворцаў, як Porsche, Aston Martin, Lamborghini, Ferrari, Jaguar, Mercedes, BMW, Audi ды іншых. Галоўнае патрабаванне - наяўнасць не менш за 500 л с пад капотам. Праўда, былі выпадкі, калі да заезду дапускалі менш магутныя аўтамабілі.

Фото: RendelM, forum.onliner.by
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках