28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя спрабуе сарваць пратэсты прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай

7
Міліцыя спрабуе сарваць пратэсты прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай

Міліцыя запатрабавала ў «Перспектывы» распавесці аб планах прадпрымальнікаў у сувязі з новаўвядзеннямі ў працы ІП.

У Баранавічах у мясцовага актывіста РГА «Перспектыва» Мікалая Чарнавуса 23 чэрвеня ў міліцыі ўзялі тлумачэнні з нагоды плаката аб працы прадпрымальнікаў у сувязі з указам Лукашэнкі №222, які абавязвае ІП з 1 ліпеня мець дакументы, што пацвярджаюць набыццё ўсіх тавараў, якія рэалізуюцца.

Як паведаміў БелаПАН Чарнавус, гаворка ішла аб плакаце, які быў вывешаны 13 чэрвеня на кааператыўным рынку.

«У ім паведамлялася, што на 30 чэрвеня прадпрымальнікамі запланавана падача нулявой справаздачы ў мясцовую інспекцыю МПЗ, 1 ліпеня - сустрэча з кіраўніцтвам гарвыканкама, каб заявіць, што прадпрымальнікі апынуліся ў безвыходным становішчы і не могуць працаваць. Калі нас не пачуюць мясцовыя чыноўнікі, то на 3 ліпеня, згодна з гэтым планам, намечана паездка ў Менск, каб на Кастрычніцкай плошчы выказаць свой пратэст супраць указу №222. Акрамя таго, планам прадугледжана 2 ліпеня пайсці ў мясцовы цэнтр занятасці насельніцтва і зарэгістравацца ў якасці беспрацоўных», - нагадаў Чарнавус.

З ягоных слоў, з тых пытанняў, якія яму задавалі ў Баранавіцкім ГАУС, у яго склалася меркаванне, што ўлады баяцца паездкі прадпрымальнікаў у Менск.

«Але ў нас можа не застацца іншага спосабу данесці да ўладаў свае праблемы», - заявіў Чарнавус.

Ён дапоўніў, што 1 чэрвеня ў Баранавіцкі райвыканкам і адміністрацыю райпо была накіраваная калектыўная заява прадпрымальнікаў кааператыўнага рынку аб нявыхадзе на працу з 1 ліпеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках