19 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ferrari з'явіцца «бюджэтны» спорткар

3
У Ferrari з'явіцца «бюджэтны» спорткар

Кампанія Ferrari плануе выпусціць новы спорткар, які стане самай малодшай і даступнай мадэллю ў лінейцы.

Чакаецца, што кошты на гэты аўтамабіль будуць пачынацца ад 175 тысяч еўра (для параўнання, мадэль California каштуе каля 183,5 тысячы еўра). Пра гэта паведамляе выданне Automobile, у распараджэнні якога планы італійскага вытворцы ў абнаўленні гамы мадэляў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, навінка будзе мець шасціцыліндровы цвін-турба рухавік аб'ёмам 2,9 літра і магутнасцю блізу 500 конскіх сіл. Акрамя таго, выданне Automobile не выключае, што спорткар можа прапаноўвацца з механічнай каробкай перадач, аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. У серыю такая мадэль будзе запушчана праз некалькі гадоў, піша motor.ru.

Акрамя гэтага, у найбліжэйшай будучыні Ferrari выпусціць пераемніка мадэлі 458 Italia. Ён абзавядзецца 3,8-літровай «васьмёркай» з двума турбінамі, якая ўжо усталёўваецца на абноўлены купэ-кабрыялет California. На «Італіі» гэты агрэгат прыйдзе на змену цяперашняму васьміцыліндроваму атмасфернаму матору 4.5.

У наступным годзе на рынак выйдзе 1050-моцны трэкавы варыянт супергібрыда LaFerrari, наклад якога будзе абмежаваны 30 аўтамабілямі, а таксама мадыфікацыя са складальным дахам - Spider. Усяго плануецца сабраць 50 такіх машын.

У 2016-м дэбютуе абноўлены суперкар FF, у якога аддача 6,2-літровага матора V12 павялічыцца з 660 да 700 сіл. Акрамя таго, для павелічэння продажаў кампанія дадасць FF больш «даступную» мадыфікацыю з цвін-турба «васьмёркай».

Фота: Ferrari

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках