23 красавiка 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч апраўдваецца за «формулу 85%»

25
Пракаповіч апраўдваецца за «формулу 85%»

Прапорцыі беларускіх ды імпартных тавараў у гандлі 85/15 не норма, а рэкамендацыя, заяўляе віцэ-прэм'ер.

"Ніхто заканадаўча не можа дазволіць або забараніць, або загадаць, каму і што вырабляць, і колькі павінна быць у гандлі беларускіх ці імпартных тавараў", - заявіў Пракаповіч у сераду журналістам у Менску.

Адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс-Захад" тым, ці плануе бліжэйшым часам урад прыняць нарматыўны акт, які будзе даваць аб'ектам гандлю квоту на беларускія ды імпартныя тавары ў прапорцыі 85/15, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што такая пастанова прымацца не будзе.

"Але мы павінны зрабіць так, каб гандлёвыя сеткі спрабавалі ўзяць максімум на рэалізацыю беларускіх тавараў, і я ўжо бачу, што нашыя малыя прадпрыемствы гатовыя ўступіць у канкурэнцыю", - сказаў ён.

Нагадаем, падчас наведвання на мінулым тыдні ААТ "Трыкатажгандль" прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч выказаўся за павелічэнне дзелі беларускіх тавараў у айчынным гандлі.

Прэм'ер-міністр мяркуе, што аптымальная прапорцыя імпартных і айчынных тавараў павінна складаць прыкладна 85/15, дзе 85% - дзель айчыннай прадукцыі, 15% - імпарт.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках