20 красавiка 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух АЧС у Шчучыне?

7
Выбух АЧС у Шчучыне?

Жыхары аграгарадка Дэмбрава ў Шчучынскім раёне б'юць трывогу.

Мясцовыя ўлады патрабуюць знішчыць усіх свіней. Падазраюць афрыканскую чуму, паведамляе «Белсат».

У рэдакцыю «Вечернего Гродно» звярнуліся жыхары аграгарадка і расказалі, што нядоечы мужчына на сваім падворку закалоў свінню. Але свежаніна здалася яму дзіўнай: з яе не сцякала кроў, а мяса выглядала як жэле. У панядзелак, 23 чэрвеня, ён аднёс яго на экспертызу. Са слоў вяскоўцаў, падазрэнні ў афрыканскай чуме пацвердзіліся.

Людзі распавялі, што мясцовыя ўлады папярэдзілі жыхароў: у аўторак да наступлення ночы ўсё пагалоўе свіней на прыватных падворках павінна быць знішчана. У адваротным выпадку жывёл будуць усыпляць і закопваць. Давалі падпісваць распіскі, дзе вяскоўцы абяцаюць не вывозіць мяса за межы вёскі. Пазней жыхары Дэмбрава паведамілі, што пад 17 гадзін у аўторак выезды з вёскі перацяла міліцыя.

Журналіст патэлефанаваў у СВК «Дэмбрава». На тэлефанаванне адказала жанчына і пракаментавала, што падзеі сапраўды такія, і параіла звярнуцца па тлумачэнні да ветэрынара. Ветэрынар Сяргей Шэршань факт выбуху афрыканскай чумы не пацвердзіў, але і не зняпраўдзіў. Ён толькі паведаміў, што людзям было прапанавана «самастойна абмежаваць пагалоўе свіней».

Прычынай таму доктар называе наступ сезону грыбоў і ягад, калі мясцовыя жыхары часта ходзяць у лес і могуць прынесці інфекцыю на падворак. Больш ён нічога каментаваць не стаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках