28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін падаражэе на 5-10%

39
Бензін падаражэе на 5-10%

Кошты на паліва падымуць бліжэйшымі днямі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца. Інфармацыю пра падаражанне бензіну таксама пацвердзіла эканамічная аглядальніца Таццяна Манёнак.

«Пакуль доўжыцца дыскусія ўнутры ведамстваў, і яшчэ дакладна пытанне не развязанае на колькі будзе зменены акцызны падатак, а таксама калі і на які адсотак дакладна будзе падаражанне паліва. Але ўсё застаецца актуальным. Паколькі Беларусь закупляе нафту за даляры, цяпер ужо праглядаецца пэўны дысбаланс, і нафтаперапрацоўчыя заводы ўжо нясуць пэўныя страты. А грошы патрэбныя. Усё паволі дэвальвуецца, але гэта не тыя аб'ёмы. Улада кантралюе гэтыя працэсы, але ўсё робіцца з паўзамі, каб не ўсё даражэла адначасова. На рынку аўтамабільнага паліва - гэта як ланцужок, гэта адчувальны момант. Падаражанне неабходнае, пра гэта гавораць усе. Думаю, што падаражанне адбудзецца. У канцы мінулага тыдня ўжо былі гатовыя ўсе дакументы, і падаражанне чакалася на 5-10%. Мне казалі, што гэта будзе як мінімум 5%», - заявіла яна.

Гэтае падаражанне будзе першым у 2014 годзе - папярэдняе адбылося 28 снежня 2013 года. Як паведамлялі тады ў канцэрне «Белнафтахім», перагляд коштаў быў зроблены «у мэтах частковай кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты».

У 2013 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павышаліся пяць разоў. У выніку кошт «Нармаль-80» вырас на 17%, Аі-92 - на 23,7-26,6%, дызпаліва - на 25,5%, Аі-95 - на 26,7%.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках