26 красавiка 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць скасаваць дэкрэт аб «прыгонным праве» ў Беларусі

6
ЗША патрабуюць скасаваць дэкрэт аб «прыгонным праве» ў Беларусі

Улады ЗША заклікаюць Беларусь скасаваць прыняты ў снежні 2012 года дэкрэт.

Пра гэта гаворыцца ў чарговым штогадовым дакладзе Дзярждэпа ЗША «Аб гандлі людзьмі», піша АФН.

Згаданым дэкрэтам забаронена звальненне работнікаў такіх прадпрыемстваў на час рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі вытворчасці.

Акрамя таго, ЗША рэкамендуюць актывізаваць дзейнасць расследавання выпадкаў прымусовай працы і прастытуцыі, а таксама часцей ужываць артыкул 181 Крымінальнага Кодэкса Беларусі крымінальнага кодэкса для пакарання вінаватых у гандлі людзьмі.

ЗША таксама заклікаюць улады Беларусі падвысіць выдаткі на дапамогу ахвярам гандлю людзьмі і іх абароны ў Беларусі, як у дзяржаўных цэнтрах сацыяльнай абароны, так і праз дзяржаўнае фінансаванне НДА, якія прапануюць абарону ахвярам у прыватных прытулках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках